Сацыяльная сетка «УКантакце» распрацавала нейрасетку, якая здольная вызначаць «небяспечныя» выявы. Усе карцінкі, якія згодна з новай распрацоўкай будуць трапляць у катэгорыю такіх, будуць адпраўляцца мадэратарам на праверку.

Вядома, што дадзеная праграма здольная распазнаваць аб'екты на фотаздымках. Пасля гэтага выявам прысвойваецца рэйтынг, па якім нейрасетка вызначае, ці ёсць што-небудзь забароненае на фота. Калі нейрасетка прызнае карцінку небяспечнай, яна ідзе на праверку да мадэратараў, а ў стужцы карыстальнікаў не адлюстроўваецца.

У прыватнасці, дадзеная функцыя была ўведзеная для барацьбы з «групамі смерці», каб распазнаваць суіцыдальныя фота. А таксама нейрасетка дапаможа змагацца з забароненымі матэрыяламі і спамам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0