1 жніўня ў музэі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13) а 17-й пачнецца вечар беларускай паэзіі з удзелам Уладзімера Арлова, Марыйкі Мартысевіч, Зьмітра Вішнёва, Вікі Трэнас, Сяргея Прылуцкага, Андрэя Адамовіча, Віталя Рыжкова, Ігара Бабкова, Леаніда Дранько-Майсюка, Зьмітра Пляна, Вальжыны Морт, Анатоля Івашчанкі ды іншых.

У гэты самы дзень у фальварку «Добрыя мысьлі» (Магілёўская, 12) а 20-й пачнецца першы беларускі СЛЭМ. Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Слэм адбываеца ў выглядзе паэтычных спарынгаў – паэты спаборнічаюць, падобна баксэрам. Толькі ня б’юцца, а вершы чытаюць.

Паводле неправераных чутак і блогу Марыйкі Мартысевіч, пра ўдзел у слэме ўжо заявілі Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў, Вера Бурлак і Віця Жыбуль, Ярыла Пшанічны, Дзьмітры Строцаў і мэгазорка беларускай паэтычнай сцэны Сяргей Патаранскі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?