3 жніўня адбудзецца пазачарговы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. На парадку дня значыцца пытаньне аб вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў ад «сацдэкаў».

Разам з тым, як лічыць выконваючы абавязкі БСДП Анатоль Ляўковіч, «зьезд ёсьць зьезд, і ён можа разглядзець любыя пытаньні». Гэта значыць, што на зьезьдзе можа быць вырашана пытаньне пра зьмену сёньняшняга кіраўніцтва партыі. У любым выпадку, за апошнія паўгоду лідэр БСДП Аляксандар Казулін, якія адбывае тэрмін зьняволеньня ў калёніі «Віцьба-3», двойчы патрабаваў адстаўкі кіраўніцтва партыі.

«Першы раз Казулін напісаў ліст з патрабаваньнем адстаўкі яшчэ зімой, другі раз — месяцы два таму. Гэта права зьезду — разглядаць гэтае пытаньне цяпер ці адкласьці яго на потым», — падкрэсьліў А. Ляўковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?