У Заводскім РУУСе, дзе знаходзіліся нашыя журналісты ў часе затрымання, яны налічылі каля 200 чалавек.

Па інфармацыі праваабаронцаў-вясноўцаў, у Маскоўскім РУУСе на дадзены момант знаходзяцца каля 120 чалавек, у Цэнтральным — каля 30—50 чалавек.

Больш за 120 чалавек трапіла ў Першамайскі РУУС, людзям не даюць карыстацца тэлефонамі.

Блізу 200 чалавек трапілі ў міліцыю Савецкага раёна Мінска. Ленінскі РУУС прыняў больш за 100. Фрунзенскі — каля ста чалавек.

Такім чынам, 25 сакавіка ў Мінску было затрымана найменей 900 чалавек.

Яшчэ 300 чалавек былі рэпрэсаваныя ў сакавіку за папярэднія акцыі пратэсту або затрыманыя прэвентыўна. Супраць 26 распачатыя крымінальныя справы — так званая «Справа Белага легіёна».

Па стане на 18:30 людзей вялікімі групамі пачалі выпускаць з міліцыі усіх раёнаў Мінска без складання пратаколу. Некаторых на машынах адвозяць далей ад пастарунка.

Паводле нашай інфармацыі, некалькі чалавек шпіталізавана з траўмамі галавы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?