Улады паказалі свабоду сходу: у Мінску затрымана больш за тысячу пратэстоўцаў УСЕ НАВІНЫ АНЛАЙН

Жанчына на легкавіку спрабуе спыніць аўтобус з арыштаванымі ВІДЭА

Такога Дня Волі Мінск яшчэ не бачыў ФОТЫ

Фота svaboda.org.

Фота svaboda.org.

Жонка Мікалая Статкевіч 25 Сакавіка была затрыманая на вуліцы Петруся Броўкі ў Мінску. Кажа, што супраць яе не прымянялі фізічнай сілы. «Узялі пад рукі і панеслі ў аўтобус, я толькі ногі падціснулі, ну нясіце», — жартуе спн.Марына.

Па яе словах, і далей супрацоўнікі міліцыі паводзіліся дастаткова цывілізавана. Яе адвезлі ў Фрунзенскае РУУС.

Марына Адамовіч усё яшчэ не ведае, дзе знаходзіцца яе муж Мікалай Статкевіч. «Мне вельмі страшна. Ужо больш за 2 сутак не маю ад яго ніякіх вестак. У нас была дамоўленасць, што ён адзначыцца пэўным чынам, але гэтага зроблена не было. Застаецца яшчэ слабая надзея, што гэта было звязана з адключэннем у мяне ўсялякай сувязі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?