26.03.2017 / 14:39

Затрыманы 25 сакавіка Мікалай Дзядок у шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай 4

Актывіст анархісцкага руху быў затрыманы падчас акцыі 25 сакавіка і дастаўлены з чэрапна-мазгавой траўмай у шпіталь хуткай мэдыцынскай дапамогі. Яго суправаджаюць міліцыянты.

Як паведаміў Свабодзе бацька актывіста Аляксандар Дзядок, пра стан сына яму пакуль нічога невядома. Ён зьбіраецца ехаць у шпіталь хуткай дапамогі.

«Мікалай быў затрыманы падчас акцыі 25 сакавіка ў Менску і дастаўлены ў Партызанскі РУУС. Пасьля яго адвезьлі ў ЦІП на Акрэсьціна. Адтуль ён кудысьці зьнік. Мне сказалі, што яго забралі зь ЦІП, але не сказалі куды. Пасьля пазванілі са шпіталя і сказалі, што ён у хірургічным аддзяленьні. У сына чэрапна-мазгавая траўма, яго суправаджаюць супрацоўнікі міліцыі», — сказаў Аляксандар Дзядок Свабодзе.

0
ніла / Адказаць
26.03.2017 / 14:52
Сочувствую Николаю Дедку.
8
Хунцяўка з кайфхлуса / Адказаць
26.03.2017 / 14:58
Проста яго жыватом піхнулі, а ён няўдала ўпаў. ))(((((((((((((((
0
Крыштабаль / Адказаць
26.03.2017 / 15:01
Пакуль міліцыянтаў не пачнуць прыцягваць да адказнасці за беспадстаўнае прычыненне цялесных пашкоджанняў, "людзі" ў пагонах не будуць карыстацца павагай грамадства.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру