26.03.2017 / 16:59

У Расіі дзясяткі тысяч людзей выйшлі на пратэсты супраць карупцыі абнаўляецца 21

Фота Арсенія Кочава, Екацярынбург.

26 сакавіка ва ўсёй Расіі праходзяць акцыі супраць карупцыі. Фармальная падстава — адсутнасць рэакцыі ўладаў на расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй аб дзейнасці прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева.

Медуза: Митинги против коррупции по всей России. Хроника

Акцыі прайшлі ў дзясятках гарадоў. У Краснадары супраць маніфестантаў прымянілі дымавыя шашкі і затрымалі 100 чалавек, у Махачкале —150.

У цэнтральнай частцы Расіі самыя шматлікія акцыі прайшлі ў Маскве і Пецярбурзе.

У Маскве акцыю не санкцыянавалі. Дэманстранты сабраліся на Пушкінскай плошчы і Цвярской вуліцы. На іх кінулі спецназ. Затрымана да 700 чалавек:

Затрыманы і натхняльнік акцыі, аўтар расследаванняў пра паплечнікаў Уладзіміра Пуціна Аляксей Навальны.

Удзельнікі акцыі, якія ішлі побач з Навальным, заблакавалі паліцэйскі аўтобус, куды змясцілі палітыка, і не давалі яму выехаць з месца затрымання.

Навальны напісаў з аўтазака, што з ім усё добра, і заклікаў не спрабаваць вызваліць яго з машыны. «Наша сённяшняя тэма — барацьба з карупцыяй», — дадаў палітык.

Навальнага пакінулі ў аддзяленні міліцыі, на 27 прызначаны суд па адміністратыўным артыкуле «Арганізацыя масавага адначасовага перабывання грамадзянаў» з санкцыяй да 15 сутак арышту.

Быў шпіталізаваны з чэрапна-мазгавой траўмай адзін паліцэйскі. Па гэтым факце распачатая крымінальная справа.

У маніфестацыі на Пушкінскай плошчы ў Маскве брала ўдзел да 20 000 чалавек — рэкорд для несанкцыянавага мітынгу ў расійскай сталіцы.

Мітынг на Дварцовай плошчы ў Пецярбургу.

У Пецярбургу на Марсавым полі сабралася каля трох тысяч чалавек. Маніфестацыя выйшла на Неўскі праспект. На праспекце і ў раёне плошчы Паўстання пачаліся затрыманні. Паліцыя схапіла каля 130 чалавек. Аднаго з дэманстрантаў, які спрабаваў супраціўляцца, ударылі электрашокерам.


nn.by

3
Абрам Купетман / Адказаць
26.03.2017 / 15:12
Ну, не зря же рассказывают "Две сестры - Россия и Беларусь". Всё, что испробовано здесь, прекрасно применяется там.
0
Егор Давыдов. / Адказаць
26.03.2017 / 15:20
Забавно, что все наши государственные СМИ молчат.
0
Мэри / Адказаць
26.03.2017 / 15:29
Он вам не димон может тырить и дальше. Ему босс дал добро.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру