Як паведаміла Таццяна Равяка карэспандэнту НН, у Цэнтральным РУУСе, куды адвезлі яе і яшчэ каля дваццаці затрыманых ўдзельнікаў сённяшняй акцыі на Кастрычніцкай плошчы, яны дзве гадзіны прастаялі тварам да сцяны. «Мужчыны яшчэ мусілі стаяць, узняўшы зверх рукі, жанчынам пасля дазволілі рукі апусціць. Павярнуцца, азірнуцца не было як — адразу падбягалі: амаль у кожнага быў персанальны ахоўнік за спіной». 

Калі прайшлі тры гадзіны і затрыманых пачалі афармляць, спадарыні Таццяне прапанавалі падпісаць паперу аб азнаямленні з правамі затрыманых па адміністратыўнай справе. «Я адмовілася падпісваць і сказала, што без адваката нават размаўляць не буду. Тады жанчына, якая афармляла, проста вывела мяне за дзверы», — расказала Таццяна Равяка.

Вызвалілі таксама дзвюх маладых дзяўчат, наказаўшы, «каб нікуды больш не хадзілі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?