27.03.2017 / 00:57

Як дзяржаўная прапаганда маніпулюе «галасамі простых беларусаў» 21

Дзяржаўныя тэлеканалы любяць ілюстраваць свае сюжэты «голасам простых беларусаў» — падборкай ананімных выказванняў з форумаў. Прычым гэтыя меркаванні заўсёды гучаць ва ўнісон: ці ўсе «за», ці ўсе «супраць».

Крыніцай выказванняў часцей за ўсё становяцца форумы Tut.by (яны існуюць на асобнай пляцоўцы Talks.by). У абмеркаваннях пад палітычнымі навінамі звычайна працуюць некалькі дзясяткаў «троляў»-правакатараў.

Ва ўсіх зарэгістраваных карыстальнікаў форума ёсць магчымасць ставіць пад кожным чужым паведамленнем «плюс» альбо «мінус». Па гэтых адзнаках добра відаць стаўленне інтэрнэт-супольнасці да таго ці іншага меркавання. «Троляў» бязлітасна мінусуюць.

Возьмем для прыкладу навіну «Задержания в День Воли. Счет идет на сотни». Пад ёй было пакінута больш за 400 каментароў.

Самымі папулярнымі былі наступныя:

1. «Лукашенковской власти это не поможет. Люди обозлены, им даже не дают выразить мнение. Власть сама себе роет могилу, зля людей» (456 плюсаў, 32 мінусы).

2. «Были бы у власти мозги, она бы выслушала людей; многим людям есть дома нечего, а их арестовывают. Это конец лукашенковскому режиму» (388 плюсаў, 21 мінус).

У навінах на «Беларусь-1» вырашылі звярнуцца да гэтага артыкула (відэа тут). Зразумела, што ніводзін з папулярных каментароў у эфіры не прагучаў. Паглядзіце, якія выказванні надзёргалі прапагандысты:

  • «Митинг не был разрешен. Возле парка собраться разрешили. Нет же пруться. Чего тогда обижаться, сами же на рожон лезете» (109 мінусаў, 18 плюсаў).
  • «А где люди? Снова пшик у оппозиции,не получилось примазаться к недовольным декретом? Оппозиция любое мероприятие испортит» — гэта ўвогуле кампіляцыя з двух каментароў, прычым пакінутых пад іншым артыкулам. Агулам яны атрымалі 825 мінусаў і 116 плюсаў.
  • «Кто может объяснить зачем они туда ходят?» — 35 мінусаў, 15 плюсаў (гэта таксама іншы артыкул).
  • «Всё это пустое. Как для 99% просто белорусов, так и для 1% «нацыяльна сьвядомых» белорусов. Этот день для них просто повод повыдёргиваться» — гэты каментар адсутнічае на форумах. Магчыма, ён быў выдалены мадэратарамі.
  • «Ну что же, посмотрим на Минск, а то в других городах совсем тухло, марши могут быть только по очереди, одновременно как видим одна и та же компашка везде находиться не может» — 135 мінусаў, 32 плюсы.

* * *

Падобная сітуацыя была і на тэлеканале СТБ. Толькі тут пераважна бралі выказванні «троляў» з далейшых старонак абмеркавання. Датуль дагортвае мала хто з карыстальнікаў, таму і колькасць выстаўленых адзнак ніжэйшая.

  • «Оппы, вы кроме жыве Беларусь можете что? Она и без вас жила и будет жить. А хоть что-то по делу слабо?» — 344 мінусы і 86 плюсаў.
  • «послушайте хотите митинговать у себя митингуйте или еще где а я хочу спокойно гулять как раньше по городу со своей семьей» — 16 мінусаў і 5 плюсаў.
  • «Ну и КТО мешал бчб-змагарам высказать своё недовольство и провести шествие по согласованному с властями маршруту?» — 18 мінусаў і 5 плюсаў.
  • «Наша оппозиция не состоятельна…. Никакой народной поддержки…» — 15 мінусаў і 7 плюсаў.
  • «статкевич наверно дома под веник забился и дрожит» — 8 мінусаў і 12 плюсаў.

* * *

Такім чынам, агулам цытаты, зачытаныя на БТ і СТБ, атрымалі 296 «лайкаў» і 1505 «дызлайкаў».


Браніслаў Юрэвіч

3
Алесь / Адказаць
27.03.2017 / 01:06
Трэба ладзіць Марш недармаедаў супраць сапраўдных дармаедаў - жруналістаў з дзяржаўных СМІ і амапаўцаў
2
Мордехай В. / Адказаць
27.03.2017 / 01:35
Удел тьмы ловить отблески света.
2
Адзінка / Адказаць
27.03.2017 / 01:37
Дызлайк БТ
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру