Паводле першага віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі, разглядаюцца таксама й іншыя пакупнікі. Асноўны варыянт угоды — продаж 50 % актываў.
Урад Беларусі абмяркоўвае «Лукойлам» «Роснафтай» прыватызацыю «Нафтану» і «Паліміру», заявіў сёньня першы віцэ-прэм’ер Ўладзімер Сямашка. Па яго словах, разглядаюцца таксама й іншыя пакупнікі. Асноўны варыянт угоды — продаж 50 % актываў. Пры гэтым інвэстар павінен мець сыравіну для загрузкі прадпрыемстваў, а таксама рынкі збыту прадукцыі.
Нагадаем, што ў траўні 2008 году намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Міхаіл Асіпенка заявіў пра магчымасьць продажу «Паліміру» і «Нафтану» адзіным гаспадарчым комплексам.