Грамадства122122

Статкевіча адпусцілі з КДБ

Мікола Статкевіч пасля выхаду з турмы, 27 сакавіка. Фота Сяргея Гудзіліна.

Палітыка Міколу Статкевіча адпусцілі. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.

«Пяць хвілін таму [8:50] яго падвезлі дахаты, ад пятніцы ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ», — дадала Марына Адамовіч.

Мікола Статкевіч распавёў сёння журналістам пра затрыманне. 23 сакавіка зранку «адарваўся» ад назірання за ім, уцёк у метро, паехаў на кватэру да знаёмых.

Каля 21.30 таго жа дня ў кватэру прыйшлі праваахоўнікі: Статкевіч кажа, не меў з сабой электронных прыладаў, па якіх яго можна было б адсачыць. Кватэру, дзе ён знаходзіўся, адчынілі фомкай. Тыя, хто яго затрымлівалі, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў МУС, яго затрыманне здымалі на відэа. З кватэры яго вывялі ў «шыкоўны Лексус», нацягнулі на вочы шапку. Адвезлі ў СІЗА КДБ. Ён расказвае, што з ім размаўляў следчы Васілеўскі.

«Мне паказалі пастанову аб завядзенні крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Маўляў, з 2011 года я рыхтаваў беспарадкі. Смешна, я быў у зняволенні ў гэты час! Дакумент быў зацверджаны першым намеснікам І.Сергіенкам 21 сакавіка.

Справу «Белага легіёна» Статкевіч называе «справай аб «Зарніцы».

Мяне змясцілі ў камеру СІЗА КДБ. Я калі выходзіў у прыбіральню, то крычаў іншым: «Тут знаходзіцца Мікалай Статкевіч».

Фота Сяргея Гудзіліна

У палове сёмай раніцы сёння мяне вывелі з камеры, абшукалі, аддалі рэчы. Пасадзілі ў мікрааўтобус, сказалі, што вязуць на следчыя дзеянні. Але я пабачыў, што вязуць па Партызанскім праспекце, вывезлі ў бок Магілёва, збочылі на Жодзіна, выпусцілі на прыпынку Сокал. Тэлефанаваў жонцы, не змог датэлефанавацца. Узяў таксі і даехаў дахаты. Я прыношу прабачэнне ўсім мужным людзям, што выйшлі 25-га, а не здолеў прыйсці. Але не па маёй волі».

«Калі Лукашэнка 20 сакавіка ў Магілёве заявіў, што былі баевікі, то гэта няпраўда. КДБ завёў справу раніцай наступнага дня».

«Я пытаўся следчых: а Дашкевіча за што ўзялі? Ён толькі палатку ў Курапатах паставіў». Мне ў адказ: «Вы ведаеце, якія ў яго ў палатцы былі людзі», «А за Лагвінца за што збілі?» — «Ён прытвараецца», — мне ў адказ.

Нагадаем, што ад пятніцы экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч не выходзіў на сувязь. Ён узяў на сябе адказнасць за акцыю 25 сакавіка, якая скончылася брутальнымі затрыманнямі.

У нядзелю ў СІЗА КДБ і СІЗА МУС сказалі Марыне Адамовіч, што Міколы ў іх няма.

«Мы недаацанілі ступень панікі гэтага рэжыму», — кажа Статкевіч.

Лідар беларускай апазіцыі Мікола Статкевіч заклікаў працягнуць пратэсты ў Мінску 1 Мая і 9 Мая. «1 Мая збярэмся на маёўку, напрыклад, на Кастрычніцкай плошчы. А 9 Мая пройдзем разам з ветэранамі, ускладзем кветкі, са спадзяваннем, што Беларусь зноў будзе вызваленая», — сказаў Статкевіч.

Каментары122

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае

Усе навіны →
Усе навіны

Расія прапанавала прыпыніць агонь на асобных участках фронту на 2—3 дні8

Прапагандыст Салаўёў заклікаў расстраляць салдата, які запосціў відэа пра атаку дронаў20

У Стамбуле дамовіліся толькі пра новы абмен палоннымі

У Мінску знайшлі беларускія клубніцы па 10 рублёў за кілаграм

Мікалай Шарснёў перастае кіраваць беларускім футболам2

Прэс-сакратар МЗС падарыў Марыі Захаравай сякеру ФОТАФАКТ14

Перамовы Расіі і Украіны ў Стамбуле скончыліся6

21-гадовая брытанская сцюардэса перавозіла амаль 50 кілаграмаў наркотыкаў3

У Гродне абвалілася сцяна дома, які рэканструявалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць