Сярэдняя цана прапановы на другасным рынку жылля працягвае зніжацца. Паводле дадзеных партала Realt.by, яна апусцілася да $1161 за м2. На працягу двух апошніх тыдняў цана падае на $5.

Такім чынам, працягвае абнаўляцца дзесяцігадовы мінімум цэнаў. Папярэдні раз такой таннай сталічная нерухомасць была ў лістападзе 2006 года.

Пры гэтым колькасць кватэр, выстаўленых на продаж, працягвае расці, што, у сваю чаргу, можа прывесці да далейшага зніжэння.

У абласных цэнтрах кватэры прадаюць па наступных цэнах:

  1. Брэст (па $695)
  2. Гродна (па $693)
  3. Магілёў ($580)
  4. Гомель ($578)
  5. Віцебск ($554)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?