Дзяўчына прыходзіла ў краму бяз сподняй бялізны, а выходзіла ўжо ў новай, прычым у двух станіках адразу, расказаў карэспандэнту «Барысава Электроннага» супрацоўнік аддзелу аховы ўнівэрмагу «Веста».

Барысаўскае РУУС усчало крымінальную справу па факце згубы цягам тыдня з 16 да 23 ліпеня з аддзелу жаночага адзеньня ўнівэрмагу «Веста» тавараў на суму амаль пяць мільёнаў рублёў.

Падазрэньні ў крадзяжах палі на 19‑гадовую жыхарку Лошніцы. Прадаўцы аддзелу затрымалі яе 23 ліпеня на выхадзе з аддзелу, калі яна спрабавала вынесьці дзьве блузкі й споднюю бялізну.

Паводле слоў супрацоўніка службы аховы, прадаўцы ўжо прыкмецілі «сталую пакупніцу». 23 ліпеня яна прыйшла ў краму ў такой самай куртцы, якая прапала з аддзелу некалькі дзён таму. Прадаўцы адсочвалі «пакупніцу» й гэтым разам засьпелі яе на гарачым.

borisov-e.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0