Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец выйшаў на свабоду 27 сакавіка пасля 15 сутак арышту за ўдзел у «Маршы нетунеядцев» 12 сакавіка ў Оршы, паведамляе прэс-служба БХД.

Як распавяла заявіла маці палітыка, каардынатарка БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец, якую аштрафавалі за ўдзел у віцебскай акцыі на 1150 рублёў, Паўла не далі нават сустрэць: «Пакуль мы чакалі яго ля ІЧУ, яго на машыне адвезлі на вакзал і там выкінулі. Дзякуй Богу, што ён патэліў Волечцы. Волю, дарэчы, перад Воршай затрымала ДАІ, але яна дабралася, сустрэлі і ўсё ў парадку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0