27.03.2017 / 18:36

3 красавіка — сканчаецца падпіска на збор твораў Уладзіміра Дубоўкі 3

Як паведамляе выдавецтва «Лімарыус»,

3 красавіка скончыцца папярэдняя падпіска на самы поўны (на сённяшні дзень) збор твораў Уладзіміра Дубоўкі, якая ажыццяўляецца на платформе «Талака.Бай». Больш падпіска працягвацца ня будзе.

Калі падпісчыкі не ўпэўненыя, адбылося пералічэнне грошай за іх падпіску альбо не, яны могуць даслаць копію электроннага пацверджання на электронную пошту feodor1964@yandex.by — аднаму з каардынатараў праекта і ўпэўніцца. 

Тых, хто пералічваў грошы пад псеўданімамі, таксама просяць пра гэта паведаміць на пазначаны вышэй электронны адрас. Іначай працэс перадачы кніжкі трошкі зацягнецца.

«Выхад двухтомніка чакаецца ў маі. Не прамарудзьце!», — кажуць у выдавецтве.

0
мінак / Адказаць
27.03.2017 / 19:19
Пальцы жоўтых кляновых лістоў мкнуцца восень схапіць за шыю. Не парушаць яе хараство, не парушаць лісты залатыя...
0
мінак / Адказаць
27.03.2017 / 19:20
О Бeлapycь, мaя шыпшынa, зялёны лicт, чыpвoны цвeт! У вeтpы дзiкiм нe зaгiнeш, чapнoбылeм нe зapacцeш...
0
мінак / Адказаць
27.03.2017 / 19:24
Ліставея не моўкне, шуміць ад вясны да вясны на прасторах. Поверх стрэх і муроў камяніц я пабачыў яе учора...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру