Каля 16.20 у Бабруйску 27 сакавіка зкна на другім паверсе шматпавярхоўкі выпала 3-гадовая дзяўчынка. Яна зараз знаходзіцца ў шпіталі з цяжкай траўмай.

31-гадовая мама ў гэты час са старэйшым сынам хадзіла ў краму, распавяла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік абласнога УСК Аксана Салянюк. Калі маці сыходзіла з дома, дзяўчынка спала. Аднак у нейкі момант, мабыць, прачнулася і, па некаторых дадзеных, выйшла на незашлёны балкон, з якога звалілася.

Калі маці вярнулася дадому, суседка паведаміла ёй, што дзяўчынка выпала з акна, яе павезлі ў бальніцу.

Дэталі здарэння яшчэ высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0