Адна з самых вядомых цыркавых труп Cirque du Soleil прадставіць у «Мінск-Арэне» пастаноўку Varekai. Цыркавое прадстаўленне пакажуць аж 6 разоў з 28 верасня па 1 кастрычніка.

Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна.

Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна.

Праграма Varekai уяўляе сабой гісторыю пра юнака, які патрапіў у загадкавы лес. Там хлопчык сустракаецца з рознымі фантастычнымі істотамі.

Cirque du Soleil вядомы прынцыповай адмовай ад удзелу жывёл у спектаклях і ўражлівым візуальным афармленнем. У Беларусі першы выступ цыркавой трупы адбыўся з аншлагам у 2013 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0