28.03.2017 / 17:16

У Шатландыі героям рэаліці-шоу на выжыванне не паведамілі, што праект закрылі 8 месяцаў таму 4

Пасля года, праведзенага ў поўнай ізаляцыі, удзельнікі шатландскага рэаліці-шоу «Эдэм» вярнуліся дадому і даведаліся, што праграму закрылі пасля выхаду чацвёртага эпізоду, перадае theguardian.com. Па ўмовах шоу, 23 героі павінны былі самастойна пабудаваць новае грамадства і выжываць, выкарыстоўваючы толькі тое, што дае ім прырода.

Але не заўсёды ўдаецца ўдала перайсці ад тэорыі да практыкі. Праблемы ва ўдзельнікаў пачаліся вельмі хутка, і да верасня 2016 года шатландскія СМІ паведамілі, што восем з дваццаці трох чалавек адправіліся дадому.

Газеты паведамлялі, што ўдзельнікі скардзіліся на голад, стомленасць і самоту. Таксама сярод прычын незадаволенасці называліся сэксуальная рэўнасць і агульнае расчараванне ў канцэпцыі шоу. Недахоп ежы, сутыкненне інтарэсаў, казуркі давялі некаторых герояў да таго, што яны пачалі парушаць правілы. Так, напрыклад, быў зафіксаваны выпадак, калі адзін з удзельнікаў дайшоў да найбліжэйшага паселішча і з'еў там фастфуд.

У жніўні 2016 года трансляцыя шоу была замарожаная. Да гэтага моманту паспеў выйсці толькі чацвёрты эпізод сезону. Але ўдзельнікі, якія знаходзіліся на паўвостраве, пра гэта не ведалі і працягвалі здымаць адзін аднаго на камеры.

У заяве The Gardian прадстаўнікі Channel 4 сказалі, што, імаверна, адзнятыя часткі яшчэ выйдуць у эфір у гэтым годзе. У студзені стваральнікі «Эдэма» звярнуліся таксама з просьбай пачаць здымкі другога сезона. Пакуль тэлеканал не вельмі спяшаецца адмаўляць прадзюсарам, бо першапачаткова шоу меркавалася як глабальны сацыяльны эксперымент і выдаткі на ўтрыманне ўдзельнікаў былі мінімальнымі.

2
свядомы калабарацыяніст / Адказаць
28.03.2017 / 18:44
10 мільёнам удзельнікаў камуністычнага рэаліці-шоў на выжыванне не паведамілі, што праект "СССР" зачынены. Дадому ніхто не разыходзіцца. To be continued? No, thank you!
1
Сергей / Адказаць
29.03.2017 / 00:04
Да, надо бы их в Беларусь, в любой райцентр. И, месяца через три, показать сколько выжило.
1
Юра / Адказаць
29.03.2017 / 08:37
У большинства беларусов каждый день - это день выживания.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру