Саюз беларускіх пісьменнікаў уключаны ў пералік творчых саюзаў Беларусі. 25 сакавіка на Нацыянальным прававым партале Рэспублікі Беларусь pravo.by была апублікаваная адпаведная пастанова Міністэрства культуры.

Беларусь ад 30 студзеня 2017 года №7» дапаўняе былы пералік творчых саюзаў на тры адзінкі: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», РГА «Беларускі літаратурны саюз «Полоцкая ветвь», ГА «Беларуская гільдыя майстроў і рамеснікаў».

Нагадаем, што 19 лютага Міністэрства размясціла на сваім сайце Пастанову №7, дадаткам да якой быў сфарміраваны пералік творчых саюзаў, дзе не знайшлося месца для Саюза беларускіх пісьменнікаў. Паводле пастановы, сябры Саюза, якія знаходзіліся на творчай працы, аўтаматычна ўключаліся ў лік «дармаедаў» і мусілі плаціць адпаведны падатак.

Пастанова Міністэрства культуры з’яўляецца рэакцыяй на заявы і звароты Саюза беларускіх пісьменнікаў з патрабаваннем перагледзець пастанову №7 і вярнуць найстарэйшай прафесійнай арганізацыі пісьменнікаў Беларусі статус творчага саюза.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?