Міжнародны ПЭН-клуб апублікаваў заяву пра падзеі апошняга месяца ў Беларусі. У ёй гаворыцца, што беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць усіх арыштаваных падчас мірных пратэстаў і спыніць міліцэйскі гвалт. 

«Мы глыбока занепакоеныя пастаяннымі паведамленнямі пра арышты пісьменнікаў, журналістаў і кнігагандляроў па ўсёй Беларусі. Некаторыя казалі, што іх жорстка збілі і пазбавілі доступу да адвакатаў. Мы настойліва заклікаем беларускія ўлады расследаваць гэтыя заявы і вызваліць усіх затрыманых за мірнае выказванне сваіх поглядаў», — гаворыцца ў заяве..

«Беларусь перажывае самыя масавыя пратэсты за апошнія гады, але замест таго, каб дазволіць людзям мірна пратэставаць, беларускія ўлады, відаць, маюць намер здушыць іншадумства. Гэта непрымальна, — кажа Джэніфер Клемент, прэзідэнт міжнароднага ПЭН-клуба. — Любы чалавек, арыштаваны толькі за тое, што адважыўся выказаць незадаволенасць услых, павінен быць неадкладна вызвалены».

«Няма ніякага апраўдання для гвалтоўнага разгону мірнага пратэсту. Дзеянні беларускіх сіл бяспекі павінны быць незалежна і справядліва расследаваныя, а вінаватыя ў празмерным ужыванні сілы павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», — кажа Кятлін Кальдмаа, міжнародны сакратар ПЭН-клуба.

Раней з заявай з нагоды затрыманняў выступіў беларускі ПЭН. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?