Вызначаны асноўны пакуль сьведка па справе пра выбух 4 ліпеня.
Міліцыя зьвярнулася з просьбай патэлефанаваць да ўсіх, хто быў на пяць распаўсюджаных раней фатаздымках зь месца выбуху. Спачатку адгукнуліся ўсе, апроч гэтага чалавека. Сфатаграфавалі яго, паводле прэс-службы ГУУС, звычайныя грамадзяне. Яны ж казалі, што гэты чалавек падазрона нэрваваўся.
І вось у панядзелак стала вядома, што і чалавек, сфатаграфаваны каля пакета, сам зьявіўся ў міліцыю.
Фатаздымкі гэтага мужчыны былі разьвешаныя па Менску з наступным зваротам міліцыі:
ГУУС Менгарвыканкаму просіць гэтага грамадзяніна паведаміць пра сябе праз пазначаныя ніжэй тэлефоны. Таксама ГУУС просіць грамадзянаў, якім штосьці вядома пра асобу гэтага мужчыны, паведаміць у міліцыю. Канфідэнцыйнасьць гарантуецца. Тэл.: 102; 227-02-21; 227-21-24; 8-029-356-02-02 (Velcom); 8-029-632-02-09 (Velcom); 8-029-851-67-60 (МТС).