Сенат ЗША ратыфікаваў дагавор аб пашырэнні НАТА і ўступленні ў альянс Чарнагорыі. За ўступленне Чарнагорыі прагаласавалі 97 амерыканскіх сенатараў, супраць - двое, перадае Асашыэйтэд прэс.

Сенатар ад штата Кентукі Рэнд Пол прагаласаваў супраць. Ён патлумачыў, што асцерагаецца абвастрэння адносін з Расіяй і нават вайны з ёй.

Раней Чарнагорыя была саюзнікам Расіі, а цяпер знаходзіцца ў цэнтры супрацьстаяння Расіі і краін Захаду за ўплыў на Балканах, піша Асашыэйтэд прэс.

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан прасіў сенатараў як мага хутчэй ухваліць уступленне Чарнагорыі ў НАТА — да саміту кіраўнікоў дзяржаў — членаў альянсу, які пройдзе ў канцы мая ў Брусэлі.

Уступленне Чарнагорыі ў НАТА падтрымаў і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які зараз павінен афіцыйна ўхваліць гэтае рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?