XXI Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМI ў Беларусі» пройдзе 3-6 мая, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Па традыцыі выстава «СМІ ў Беларусі» становіцца пляцоўкай, дзе шырока экспануюцца беларускія СМІ, але таксама прымаюць удзел сродкі масавай інфармацыі Саюзнай дзяржавы, краін СНД і далёкага замежжа. У час форуму праходзяць круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з розных краін. Тэмай сустрэч і абмеркаванняў становіцца стан і развіццё інфармацыйнага поля.

Выстава дае магчымасць прадэманстраваць гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі на прыкладах найстарэйшых беларускіх выданняў, а таксама прадставіць новыя камунікацыйныя тэхналогіі, шляхі распаўсюджвання разнапланавай, якаснай, аператыўнай інфармацыі ўсімі даступнымі каналамі камунікацыі, у першую чаргу мультымедыйнымі.

Традыцыйна ў дні работы форуму адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармцыі «Залатая Літара».

Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Міністэрства інфармацыі, НВЦ «Белэкспа» пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, Дом прэсы, Беларускі саюз журналістаў.

XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «СМI ў Беларусі» пройдзе ў Мінску ў выставачным павільёне на праспекце Пераможцаў, 14.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0