Назначаны новы галоўны трэнэр хакеістаў менскага «Дынама». Ім стаў паўночнаамэрыканскі спэцыяліст Джым Х’юз.

У мінулым сэзоне ён працаваў асыстэнтам галоўнага трэнэра ў клюбе АХЛ «Таронта Марліз». Да гэтага, з 2001 па 2003 год, Джым Х’юз уваходзіў у трэнэрскі штаб клюбу НХЛ «Бостан Бруінз», а ў 2005-2006 гадах узначальваў каманду «Манчэстэр Монархс», якая выступае ў АХЛ. Як ігрок новы настаўнік мінчан выступаў у розных студэнцкіх клюбах, а таксама адзін сэзон правёў у Швэцыі.

Хутчэй за ўсё, Джым Х’юз далучыцца да «дынамаўцаў» на гэтым тыдні ў Рызе, дзе яны будуць праводзіць трэніровачны збор перад стартам дэбютнага сэзону Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ). У латвійскай сталіцы мінчане згуляюць два кантрольныя матчы: 4 жніўня – з рыскім «Дынама», а 6 жніўня – з казахстанскім «Барысам» з Астаны. Гэтыя каманды таксама рыхтуюцца да старту ў КХЛ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?