30.03.2017 / 13:40

Пасол Сурыкаў пра Дзень Волі: Беларускія ўлады купіравалі пратэсты «без асаблівага хамства» 30

У Дзень Волі і 26 сакавіка беларускія ўлады «не далі здарыцца негатыву». Пра гэта пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў заявіў на прэс-канферэнцыі з нагоды Дня яднання Беларусі і Расіі 30 сакавіка ў Мінску.

Фота Сяргея Гудзіліна

Сурыкаў падтрымаў пазіцыю беларускіх уладаў напярэдадні 25 сакавіка.

— Беларускія ўлады купіравалі правядзенне маршу пратэсту 25 сакавіка і не далі магчымасці здарыцца негатыву, — лічыць пасол.

— Без хамства асаблівага, без грубасці, без газаў купіравалі. Але аказваецца, гэта недэмакратычна. Але на плошчы толькі рэвалюцыя спее. Там нічога ніколі не дасягаецца. Ёсць іншыя формы, форумы, — дадаў Сурыкаў.

1
Александр / Адказаць
30.03.2017 / 13:43
Купируют хвосты животным, а не человеческие протесты. Или уже к людям отношение у власти как к животным?
1
Валік / Адказаць
30.03.2017 / 13:43
Мала сказаць: ненавiджу, Мала сказаць: прызнаю, Бiцца за праўду — i выжыць, Нiбы салдат у баю. Дрэннаму — не пакарыцца, Добрае — не празяваць. З дробнай хлуснёй не мiрыцца, З буйнай хлуснёй ваяваць. Гэтым бы i кiравацца… Толькi і зло, i хлусня Хiтра маскiравацца Вучацца спрытна штодня. Нехта i подлы, i хiжы Клятву паўторыць тваю: З ворагам бiцца — i выжыць, Нiбы салдат у баю. ________ Пімен Панчанка, 1976 г.
1
хамса / Адказаць
30.03.2017 / 13:44
рука руку мые
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру