Раніцай 30 сакавіка ў Брэсце адбылося ДТЗ з удзелам міліцэйскага аўтамабіля і «Джылі».

Машыны амаль не пацярпелі, людзі (40-гадовы міліцыянт і 38-гадовая жанчына, кіроўца «Джылі») таксама ў парадку. Галоўная адметнасць здарэння — упэўнены рух міліцэйскай «Газелі» на чырвонае святло светлафора.

Берасцейскае ДАІ ўжо паведаміла, што па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?