31.03.2017 / 10:03

У офісах «Белсата» ідуць ператрусы. Нагода — «незаконнае выкарыстанне» брэнда Belsat абнаўляецца 44

Фота Радыё Свабода

У двух офісах тэлеканала «Белсат» у Мінску прайшлі ператрусы. Па папярэдняй інфармацыі, яны санкцыянаваныя пракуратурай. У адным з офісаў на момант прыходу міліцыянтаў знаходзіўся журналіст Алесь Любянчук. Уся тэхніка забраная, а Любянчук затрыманы.

Пра ператрусы стала вядома ад журналісткі тэлеканала Кацярыны Ткачэнка, якую міліцыянты не пусцілі ў памяшканне.

У праграмны офіс каля станцыі метро «Акадэмія навук» прыйшлі міліцыянты з прадпісаннем пракуратуры.

У іншым офісе, калі туды ўварваліся міліцынты, знаходзіўся журналіст Алесь Любянчук. Цяпер ягоны тэлефон выключаны.

Журналістка Белсата спрабавала патрапіць у офіс а 9:20. У гэты час ля ўвахода ўжо стаяў міліцыянт, які паведаміў, што на месцы адбываюцца «следчыя мерапрыемствы». У гэты момант у офісе маглі знаходзіцца прынамсі двое журналістаў «Белсата». Невядома, ці дзверы міліцыянтам адчынілі, ці яны іх выбілі, паведамляе сайт тэлеканала.

11:01

Пасля ператрусу ў офісе тэлеканала не засталося ніякага тэлевізійнага абсталявання і камп'ютараў. Журналісты канала прыйшлі ў пусты офіс. Алесь Залеўскі бачыў, як пагрузілі ўсё ў белы мінівэн.

Паводле папярэдняй інфармацыі нікога з журналістаў не затрымалі.

* * *

Міліцыя патлумачыла, што «праводзіцца праверка па факце незаконнага выкарыстання таварнага знака»

У пачатку сакавіка 2017 года ў Першамайскае РУУС г. Мінска паступіла заява ад праваўладальніка таварнага знака «BELSAT» (зарэгістраваны грамадзянінам Беларусі ў 2001 годзе) аб сістэматычным парушэнні яго выключных правоў на аб'ект інтэлектуальнай уласнасці.

У выніку праведзеных праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі вызначана кола асоб, якія выкарыстоўваюць ўказаны таварны знак у парушэнне ст.9.21 КаАП Рэспублікі Беларусь (Парушэнне аўтарскага права, сумежных правоў і права прамысловай уласнасці). Для правядзення неабходных працэсуальных дзеянняў па месцах іх знаходжання праведзена канфіскацыя аўдыё- і відэатэхнікі, камп'ютарнага абсталявання.

***

Кіраўнік аддзелу інфармацыйных праграмаў «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі звязвае ператрусы з актыўным асвятленнем у эфіры і на сайце тэлеканалу акцый пратэсту супраць Дэкрэту №3 і разгону Дня Волі.

2
Крум / Адказаць
31.03.2017 / 10:09
Гэта адказ тым, хто пісаў, што Белсат не патрэбны, яго ніхто не глядзіць і г.д. Любая дурная ўлада баіцца свайго люстэрка.
7
Люстэрка / Адказаць
31.03.2017 / 10:12
Ідзе канкрэтны наступ прарасейскіх сіл на ўсё беларускае перад уводам расейскіх войскаў "на вучэнні".
51
user / Адказаць
31.03.2017 / 10:25
Крум, его и вправду и мало кто смотрит, потому что канала в соцпакете нету. А то что у кого плохо с головой это совсем другой вопрос.
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру