Аператар «Белсата» Аляксандр Любянчук, якога затрымалі падчас ператрусу ў офісе тэлеканала, знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Барыс Гарэцкі.

У Першамайскім РУУСе на Любенчука склалі пратакол за «нецэнзурную лаянку». Быццам бы ён брудна лаяўся непасрэдна ў аддзяленні міліцыі (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП). 

Судзіць аператара будуць у панядзелак а 9-й раніцы ў Першамайскім судзе (вул. Талбухіна, 9. ст.м Парк Чалюскінцаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?