Рашэннем эканамічнага суда Магілёўскай вобласці сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод» прызнанае банкрутам, і ў дачыненні да даўжніка адкрытая ліквідацыйная справа. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Вярхоўнага суда, піша Tut.by.

Судом устаноўлена, што з 2015 года прадпрыемства працавала са стратамі. У дадзены момант абавязацельствы завода ў 177 разоў перавышаюць дэбіторскую запазычанасць і ў дзесяць разоў больш за кошт яго актываў: па стане на сакавік 2017 года ў спісе крэдытораў — 39 суб'ектаў гаспадарання, а сумарная запазычанасць завода перад крэдыторамі складае звыш за 240,8 млн дэнамінаваных рублёў.

Згодна з заключэннем кіраўніка, асноўнай прычынай, якая прывяла да банкруцтва прадпрыемства, з'явіўся спад у эканоміцы, які пацягнуў за сабой зніжэнне аб'ёмаў грузаперавозак па краіне і за яе межамі, і, як следства — попыту на прадукцыю. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да няздольнасці завода разлічыцца па крэдытных абавязацельствах і пацягнула за сабой адчужэнне маёмасці, неабходнай для вытворчасці.

Судом вызначаны тэрмін ліквідацыі прадпрыемства да 20 сакавіка 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0