Маладафронтаўцам Змітру Дашкевічу і Сяргею Стрыбульскаму, студэнту БНТУ Івану Кавальчуку, былому студэнту гістфака БДУ Яўгену Палтаржыцкаму і менеджару па продажах Алексею Абрамаву выстаўленае абвінавачанне па арт. 293 ч. 3 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці).

Пра гэта ў фэйсбуку паведамілі Наста Дашкевіч і Святлана Каваленка

Пра тое, што абвінавачанне выстаўленае таксама былому лідару незарэгістраванай арганізацыі «Белы Легіён» Міраславу Лазоўскаму, Радыё Свабода ўвечары 31 сакавіка паведаміў ягоны адвакат.

З уласных крыніц «Нашай Ніве» стала вядома, што абвінавачанне выстаўленае таксама Алесю Яўдаху

Пакаранне па гэтым артыкуле — арышт на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?