29 сакавіка каля 19 гадзін у сталярным цэху знайшлі павешаным 31-гадовага намесніка начальніка адной са структур, якая ўваходзіць у ААТ «Інтэграл». Пра гэта паведамляюць чытачы.

Цела выявіла маці загінулага, якая таксама працуе на заводзе. Вядома, што ў мужчыны засталіся жонка і маленькая дачка.

У Следчым камітэце пацвердзілі дадзеную інфармацыю.

«УСК па Мінску праводзіць даследчую праверку па факце смерці работніка завода. У ходзе агляду прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена», — заявіў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.

Высвятляюцца абставіны здарэння, следчыя апытваюць калегаў і сваякоў. Прызначаны шэраг экспертыз.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0