Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка задэклараваў 12 295 570 грыўняў (каля 455 тыс. даляраў) даходаў за 2016 год.

Пра гэта сведчаць даныя Адзінага дзяржаўнага рэестра дэкларацый асоб, упаўнаважаных на выкананне функцый дзяржавы або мясцовага самакіравання, піша УП.

president.gov.ua

У прыватнасці, яго заработная плата склала 366 342 грыўны, даход ад адчужэння каштоўных папер і карпаратыўных праў — 26 252 грыўны, а працэнты (Міжнародны інвестыцыйны банк) — 11 902 976 грыўняў.

Даход жонкі прэзідэнта Марыны Парашэнка склаў 75 тыс. грыўняў у 2016 годзе.

У 2016 годзе Парашэнка ўнёс на рахунак у Rothschild Bank (Швейцарыя) 1 063 988 даляраў, на рахунак у Міжнародны інвестыцыйны банк (МБ) — 393 фунты стэрлінгаў, таксама на рахунках у МІБ ў яго 25,9 млн даляраў (у папярэднім справаздачным годзе было 26, 3 млн), 9,9 тыс. еўра (было 14, 4 тыс.) і 80,8 тыс. грыўняў (было 540,5 тыс.), у жонкі Марыны — 4,3 тыс. еўра (было 8,9 тыс.) і 115,2 тыс. грыўняў (была 71 тыс.).

З наяўных грашовых сродкаў прэзідэнт задэклараваў 60 тыс. даляраў і 900 тыс. грыўняў.

Парашэнка ўнёс 8 млн 190 тыс. грыўняў у «Прайм Эсэтс Кэпітал» (было задэкларавана за 2015 год) і заняў 3 млн 430 тыс. даляраў (у папярэднім годзе была задэклараваная пазыка 3,9 млн даляраў) і 1 млн 111 тыс. грыўняў трэцім асобам.

Ва ўласнасці прэзідэнта застаецца Ліпецкая кандытарская фабрыка «Рашэн» і звязаныя з ёй кампаніі «РашэнТранс» і «Рашэн».

Жонка прэзідэнта Марына ў 2016 годзе заплаціла 11 тыс. 700 еўра за карыстанне жылым памяшканнем фірме Feruvita S. L. у Іспаніі, якая згодна з дэкларацыяй, належыць Парашэнку.

Сярод выдаткаў Парашэнкі таксама паказана 6 плацяжоў ад 557000 да 609000 грыўняў кожны за навучанне.

Таксама прэзідэнт унёс 7 млн 327 тысяч грыўняў у лік будучага набыцця неназванай рухомай маёмасці.

Звесткі аб нерухомасці ў дэкларацыі кіраўніка дзяржавы не адрозніваюцца ад унесеных у папярэднюю электронную дэкларацыю.

Парашэнка таксама валодае аўтамабілем Mercedes-Benz Vito 2010 года выпуску коштам 441 тыс. грыўняў на 2010 год (машына таксама ў карыстанні яго сям'і), і катарам Bayliner 185 BR (2005 год выпуску, кошт не паказаны), а яго жонка — аўтамабілем Jaguar XF 2008 года выпуску (коштам 455 тыс. грыўняў на 2008 год).

З каштоўнай маёмасці, кошт якой перавышае 100 пражытачнага мінімуму, ён задэклараваў калекцыю карцін украінскіх і расійскіх майстроў XIX-XX стст. (65 адзінак), калекцыю карцін старых майстроў (15 адзінак), калекцыю карцін сучасных мастакоў-імпрэсіяністаў і рэалістаў (4 адзінкі), калекцыю скульптур XIX-XX стст. (6 адзінак) і скульптуру Гульельма Пугі «Хлопчык-рыбак» (іх кошт не паказаны ў дэкларацыі).

Таксама Парашэнка з жонкай задэкларавалі 6 наручных гадзіннікаў (Hublot, Breguet, Patek Phillip), 12 адзінак ювелірных вырабаў, 4 адзінкі адзення, машыну хімчысткі, 3 сумкі, 4 мэблевыя і 4 кухонныя гарнітуры, 3 камінныя наборы (гадзіннікі і падсвечнікі), настольныя гадзіннікі, камплект бра з 14 штук, 2 люстры, 2 тэлевізары і праектар, раяль і 2 дываны, кошт якіх перавышае 100 пражытачных мінімумаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?