Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з Маскоўскага РУУС сталіцы раскрылі рабаванне, учыненае ў ноч на 25 сакавіка, паведамляецца на сайце ведамства.
Каля 1 гадзіны 40 хвілін непадалёк ад крамы па вуліцы Кальварыйскай малады чалавек, які ішоў на чыгуначны вакзал для таго, каб з'ехаць начным рэйсам у Гомель, сустрэў двух мужчын каўказскай нацыянальнасці. Незнаёмцы сталі патрабаваць аддаць тэлефон. Хлопец адмовіўся, і тады адзін са зламыснікаў ударыў яго ў нос, пасля чаго забраў мабільны тэлефон. Пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку былі праведзеныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, у выніку чаго рабаўнікі былі затрыманыя.
Выяўлена, што затрыманыя мужчыны 1992-га і 1986-га гадоў нараджэння з'яўляюцца грамадзянамі Азербайджана і раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся. Яны жылі недалёка ад месца здарэння і ў тую ноч накіроўваліся ў клуб.
У дачыненні да затрыманых распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 206 («Крадзеж») КК РБ.