Сяргею Пальчэўскаму выставілі абвінавачаньне па частцы 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу «Навучаньне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках».
Пра гэта «Свабодзе» паведаміла Наста Дашкевіч са спасылкай на маці Сяргея Пальчэўскага.
Сяргей Пальчэўскі быў затрыманы 22 сакавіка разам са Зьмітром Дашкевічам і Арцёмам Леўчанкам, калі маладафронтаўцы ўсталёўвалі шафу на кватэры ў пісьменьніка Ўладзімера Арлова.
Іншыя дзевяць чалавек, якім афіцыйна выставілі абвінавачанне ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», гэта Зміцер Дашкевіч, Міраслаў Лазоўскі, Іван Кавальчук, Яўген Палтаржыцкі, Сяргей Стрыбульскі, Аляксей Абрамаў, Алесь Яўдаха, Уладзімір Румянцаў і Андрэй Бяляўскі.