Паэт Яўген Еўтушэнка памёр у ЗША на 85-м годзе жыцця, паведамляе ТАСС са спасылкай на яго сябра Міхаіла Маргуліса.

АР

АР

«Пяць хвілін таму Яўген Аляксандравіч адышоў у вечнасць», — сказаў Маргуліс.

Генеральны прадзюсар фестывалю, які павінен быў прайсці да юбілею Еўтушэнкі, Сяргей Віннікаў паведаміў агенцтву, што паэт папрасіў пахаваць яго ў пасёлку Перадзелкіна, побач з Барысам Пастарнакам.

Напярэдадні Еўтушэнка быў шпіталізаваны. Лекары ацэньвалі яго стан як цяжкі.

У 2013 годзе паэт перанёс аперацыю па ампутацыі правай нагі. У 2015 яму паставілі кардыёстымулятар.

Яўген Еўтушэнка вядомы як празаік, рэжысёр, сцэнарыст і акцёр. Ён з'яўляецца аўтарам больш за 150 кніг, многія з якіх перакладзеныя на іншыя мовы. У 1963 годзе Еўтушэнка быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Адзін з дзядоў паэта, Ермалай, быў беларусам з Гомельшчыны. Пра сваё паходжанне Еўтушэнка ўзгадаў у паэме «Мама и нейтронная бомба». Прывядзём тут урывак з яе.

«Вы — Ганна?» —
«Ну я буду Ганна… — она отвечала,
вытирая руки о старенький сарафан. —
А Вы будете хто?
«А я — ваш внук Женя» —
«Ды як жа ты Женя?
Хиба ж ты з голаду не помер
на вайне у Маскве?»
«Не умер…»
И тогда она взвыла на целое поле:
«Людцы, бяжите сюды!
Кровиночка наша знайшлася!»
И заплакали Андрей Макаенок
и генерал ВВС,
когда ко мне побежали женщины
и поползли младенцы,
все — с незабудочными
явтушенковскими глазами,
сжимая в руках картофелины,
втрое больше их крошечных кулачков.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?