Надзвычайны і паўнамоцны пасол ЗША у Беларусі Карэн Ст’юарт прызначаная на пасаду галоўнага намесьніка памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы.

Пра гэта прэс-цэнтру «Хартыі’97» паведаміў часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур.

Па словах Джонатана Мура, заявы Дзярждэпартамэнта ЗША аб статусе Карэн Сцюарт у Беларусі пакуль не было.

«Амбасада ЗША працягвае працаваць у Беларусі. Я зьяўляюся часовым павераным у справах ЗША у Беларусі, і ў нас, як і раней, існуюць дыпляматычныя адносіны зь Беларусьсю. Калі ў краіне няма пасла, працуюць часовыя павераныя. Гэта і раней бывала ў гісторыі амэрыкана-беларускіх адносін. Усім вядома, што ў нас ёсьць некаторыя складанасьці ў адносінах з уладамі. Асабліва па пытаньні палітычнай сытуацыі, сытуацыі з правамі чалавека, з палітвязьнямі. Магу падкрэсьліць нашу заклапочанасьць сытуацыяй з амэрыканскім адвакатам Эмануілам Зэльцарам, суд над якім праходзіць цяпер у Менску. Але мы таксама падкрэсьліваем наш намер застацца і працаваць у Беларусі», — заявіў часовы павераны ў справах ЗША Джонатан Мур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?