Сіноптыкі прагназуюць 3 красавіка пераменную воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы.

Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман.

Вецер будзе паўднёва-заходнім з пераходам на паўночны 4—9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Начная тэмпература складзе +6-11 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 12-17 градусаў, а па паўднёвым усходзе - да +18-21 градуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?