tass.ru

У віншаванні, прымеркаванаму да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, сказана, што «краіны звязваюць асаблівыя, правераныя часам, братэрскія і партнёрскія адносіны. Захаваць і прымножыць гэты здабытак — наш агульны абавязак».

Віншаванне прэм'ера яго беларускаму калегу Андрэю Кабякову апублікавана на сайце ўрада Расіі. У паведамленні таксама сказана, што «ў Саюзнай дзяржаве Расеі і Беларусі дасягнуты высокі ўзровень інтэграцыі».

«Рэалізуюцца маштабныя эканамічныя, інфраструктурныя, прамысловыя і гуманітарныя праекты. Вядзецца актыўны дыялог па лініі дзелавых колаў і грамадскіх арганізацый, — лічыць Дзмітрый Мядзведзеў.

Прэм'ер-міністр Расіі заявіў, што краінам важна фарміраваць пазітыўную позву супрацоўніцтва, распрацаваць канструктыўныя рашэнні актуальных задач, у тым ліку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. На думку Мядзведзева, гэта дапаможа павысіць дабрабыт грамадзян Саюзнай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?