У Швецыі ў аварыю трапіў аўтобус, які перавозіў 59 чалавек. Большасць пасажыраў - 52 чалавекі - школьнікі, у аўтобусе таксама знаходзіліся сямёра дарослых. Пра гэта паведамляе шведская радыёстанцыя SVT.

У ДТЗ загінулі тры чалавекі, шэсць атрымалі сур'ёзныя траўмы, яшчэ 24 лічацца пацярпелымі. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад горада Свег, які знаходзіцца ў 430 км ад Стакгольма. 11 чалавек былі дастаўлены ў шпіталь горада Мора.

Аўтобус накіроўваўся да лыжнага курорту, аднак на трасе E45 з'ехаў з дарогі і перакуліўся. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0