Ён быў затрыманы перад Днём Волі, 23 сакавіка, разам з сынам і жорстка збіты. З залы суда палітыка шпіталізавалі ў 9-ю бальніцу, дзе дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму і пералом носа.

У мінулы панядзелак Лагвінца даставілі назад у суд, які адмераў 10 сутак арышту, але «гуманна» залічыў дні, праведзеныя ў бальніцы. Сведкі ў цывільным у судзе сцвярджалі, што Лагвінец сам нанёс сабе траўмы, калі біўся галавой аб сядзенне аўтамабіля, а затым аб сам аўтамабіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0