Уладзімір Някляеў напісаў у сваім фэйсбуку:
«З Давідам і Марай Дашкевічамі вырашылі напісаць іх бацьку ліст у турму. А пра што?..
Не напішаш жа, што Давід, калі нехта ў дзверы пазваніў, падумаў, што бацька — пабег і гузакоў набіў…
Мара вырашыла напісаць, што ўсё ў іх добра.
Такая ў яе мара. Каб усё добра было».
Зміцер Дашкевіч быў затрыманы ў сераду 22 сакавіка. Яму, Міраславу Лазоўскаму і яшчэ некалькі чалавекам выставілі абвінавачванне — падрыхтоўка масавых беспарадкаў. Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.