02.04.2017 / 16:47

Мой друг, мой брат: Някляеў пра «сустрэчу» з Яўгенам Еўтушэнкам у СІЗА КДБ у снежні 2010 года 6

Пісьменнік, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў у сваім фэйсбуку напісаў цёплыя словы пра памерлага расійскага паэта Яўгена Еўтушэнку.

«85-годдзе, як і ўсе папярэднія юбілеі, паэт Еўтушэнка збіраўся святкаваць у залах, на стадыёнах. У Мінску дамовіліся выступіць разам… Не выканаў ён дамову. Першы раз у жыцці…».

Някляеў прыгадвае свой арышт у снежні 2010 года і знаходжанне ў г.зв. «амерыканцы».

І вось, у адзін з дзён снежня 2010 года, піша Някляеў, «ператварыўшыся з кандыдата ў прэзідэнты ў арыштанта, дзяжурыў па дзявятай камеры ўнутранай турмы КДБ Рэспублікі Беларусь. Пад вечар зарыпеў ключ у замку, расчыніліся дзверы: «Смецце!»

Вынас смецця — абавязак дзяжурнага. «Хутка, б..! Бягом, б..!» У абдымку са смеццевым вядром выскокваю ў клазет, дзе сярод умерзлых адкідаў чалавечай жыццядзейнасці бачу абрывак газеты. Выкарыстаны ў клазеце кавалак.

У турме, дзе цябе кожны дзень спрабуюць здушыць, растаптаць, абязволіць, вельмі цяжка выстаяць, не маючы ўяўлення пра тое, што адбываецца за турэмнымі сценамі. Заціснуты ў пенале камеры, ізаляваны ад усякай інфармацыі, ты прагна ловіш любое слова турэмшчыкаў, спрабуеш хоць нешта прачытаць у іх цёмна-карых поглядах.

А тут раптам — абрывак газеты … І ўправа, у кардонную скрыню выкідваючы смецце, я ўлева выварочваю шыю — і разбіраю на газетным кавалачку ў жоўтых разводах апошнія словы: «Трымайся, Валодзя! Твой брат Яўген Еўтушэнка».

Мне горла перахапіла …»

Той жа ноччу, піша Някляеў, ён напісаў ліст у адказ:

Мой друг, мой брат, привет тебе, привет!
Ты руку подал мне в нелегкий час, не мешкая.
Поэт в России больше, чем поэт -
И в Беларуси он ничуть не меньше.
Ну, вот ему и вышел укорот.
В том ничего невиданного нету.
Пророс 37-й гадючий год
Из ненависти подлецов к поэтам.
Неся кресты, терновые венцы,
Поэты, наши кровные отцы,
Шли по этапам, вешаясь, стреляясь,
А вслед им ухмылялись подлецы,
В самих себе, как в коконах, рождаясь.
Они себе цепляли ордена
И на погонах звезды зажигали…
Они украли наши времена!
Они страну у нас с тобой украли!
Украли нашу музыку, стихи,
В лай превратили речи нашей звуки,
По всем святыням расползлись, как мхи, -
Не трогайте моё! Отдайте, суки!
Пусть я кричал про то не по уму,
Пусть не туда я встрял - и мне за это
Башку отбили, бросили в тюрьму,
Но я не предал сам в себе поэта.
Поэзию не предал, видит Бог…
Одно мне душу мучает до жженья:
Какой за нами неоплатный долг!
С ума сойти! Но мы отплатим, Женя!
Не отдадим на поруг и на смех
Святое наше братство цеховое…
Мы, может быть, последние из тех,
Кто еще помнит, что оно такое.
Еще вдохнем мы терпкой густоты
Вина, стихов и, как не раз бывало,
Я выпью за Есенина, а ты,
Со мной обнявшись, выпьешь за Купалу.
И будут в окна бабочки на свет
Лететь всю ночь, и лики с небосвода
Всю ночь смотреть… Привет тебе, привет,
Мой друг, мой брат!.. Привет тебе, свобода!

2
Маша / Адказаць
02.04.2017 / 17:06
Спасибо.
3
Селянін і / Адказаць
02.04.2017 / 19:14
Уладзімір Някляеў наша гордасць і годнасць. Дзякуем.
1
Адзінка / Адказаць
02.04.2017 / 20:02
Годнасць яна і ў Афрыцы годнасць. І ў Расіі. І на зоне. Дзякуй, вам Паэты!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру