Экс-лідар сусветнага рэйтынгу Вікторыя Азаранка, якая ў снежні 2016 года нарадзіла сына, у абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) апусцілася з 48-га адразу на 317-е месца.

Прычына такога рэзкага падзення — згаранне адразу 1000 ачкоў за перамогу ў леташнім турніры ў Маямі.

Вікторыя Азаранка, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, не выступае з мая 2016 года.

Аляксандра Сасновіч, фота Вадзіма Заміроўскага

Аляксандра Сасновіч, фота Вадзіма Заміроўскага

Між тым першай ракеткай Беларусі стала Аляксандра Сасновіч, якая паднялася са 120-га на 111-е месца.

1 (1). Ангеліка Кербер (Нямеччына) — 7340
2 (2). Серэна Уільямс (ЗША) — 7010
3 (3). Караліна Плішкава (Чэхія) — 6020
4 (4). Дамініка Цыбулкава (Славакія) — 5245
5 (5). Сімона Халеп (Румынія) - 5022
6 (6). Гарбін Мугуруса (Іспанія) - 4790
7 (11). Ёхана Конта (Вялікабрытанія) - 4330
8 (8). Агнешка Радваньска (Польшча) - 4290
9 (7). Святлана Кузняцова (Расія) - 4025
10 (12). Вінус Уільямс (ЗША) - 3865

***
… 111 (120). Аляксандра Сасновіч (Беларусь) - 536
… 127 (130). Арына Сабаленка (Беларусь) - 456
… 186 (186). Вольга Гаварцова (Беларусь) - 277
… 262 (270). Вера Лапко (Беларусь) - 174
… 317 (48). Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 131
… 494 (495). Святлана Піражэнка (Беларусь) - 61.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?