03.04.2017 / 09:59

Генпракурор прапанаваў штрафаваць СМІ «за некарэктную падачу інфармацыі» 69

Пра тое, што некаторыя СМІ неаб’ектыўна падаюць інфармацыю і вартыя штрафаў за гэта, генеральны пракурор Аляксандр Канюк заявіў журналістам перад пачаткам паседжання палаты прадстаўнікоў.

Аляксандар Канюк. Фота Сяргея Гудзіліна

Заява прагучала ў ходзе абмеркавання разгона мірнай акцыі 25-га сакавіка.

«Вы бачылі мірных дэманстрантаў? А я бачыў не вельмі мірных», — сказаў Канюк.

На пытанне, у чым палягала нямірнасць, Канюк адказаў пытаннем: «А ў чым палягала мірнасць?».

Нічога незаконнага ў зацягванні Мінгарвыканкамам разгляду заяўкі [рашэнне было прынята толькі вечарам 24 сакавіка — НН] Канюк таксама не знайшоў. «Усё там было па законе, мы цікавіліся».

Арцём Гарбацэвіч

0
Жвiр / Адказаць
03.04.2017 / 10:09
Usie dziaržaūnyja SMI štochvilinna štrafavac' daviadziecca. :)
0
Чорны Валадар / Адказаць
03.04.2017 / 10:12
Штрафы, грошы, больш штрафаў розных, краіне патрэбны грошы.. Напрыклад: За незапраўленую кашулю, за нястроевы крок.
0
Мэри / Адказаць
03.04.2017 / 10:17
Што тут скажешь? Веткам ин северная Корея. Почитавши понимаешь, какое ты бесправное существо. Только РФ и РБ согласовывают мирные акции. И по факту: работы и перспектив у молодёжи нет.
Паказаць усе каментары/ 69 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру