03.04.2017 / 10:59

Пачаў выходзіць часопіс «Свайкста» 3

Новы часопіс зроблены па матэрыялах аднайменнага беларускага сайта. Яго тэмы — традыцыйная культура і этнічная рэлігійнасць.

Як сайт, так і часопіс «Свайкста» змяшчаюць багата матэрыялаў, прысвечаных балцкай ідэнтычнасці. Сярод рубрык на старонках часопіса — «Літва», «Латвія», «Нашы» (тут матэрыялы пра польскіх яцвягаў і беларусаў на Цвершчыне), «Дзень адзінства балтаў».

Прэзентацыя пройдзе 17 красавіка (панядзелак), пачатак а 19:00, месца правядзення — этнакрама «Рагна» (Менск, вул. Сухая 4, побач са ст.м. «Фрунзенская»).

4
Казік / Адказаць
03.04.2017 / 11:03
Дзермант, Кашкурэвіч і кампанія, што Друвіс пісала?
1
Усходнік / Адказаць
03.04.2017 / 11:36
Казіку. Дзерман зараз у іншым лягеры, вядома ў якім. Кашкурэвіч працягвае працу на чарговым "Друвісам", а гэта - праект Алеся Мікуса. Ён асобны.
0
Palak / Адказаць
04.04.2017 / 13:33
Kur nusipirkti?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру