У Менску ў хрушчоўцы на Маякоўскага, 172а абрынулася бальконная агароджа. Зь пятага паверху зваліліся тры мужчыны. У іх — шматлікія пераломы й чэрапна‑мазгавыя траўмы. Стан аднаго зь іх, гаспадара хаты, мэдыкі характарызуюць як цяжкі.

Жыхарам дому забаранілі карыстацца бальконамі, шмат зь якіх знаходзіцца ў аварыйным стане.

Гэта далёка ня першы такі выпадак. Тры гады таму ў сталіцы з‑за абрынанньня бальконнай агароджы пацярпела трынаццацігадовая дзяўчынка. Летась гэткія здарэньні былі ў Магілёве й Горадні.

У Менску, паводле ацэнак спэцыялістаў, сёньня каля двух тысяч бальконаў патэнцыйна небясьпечныя й патрабуюць рамонту. У асноўным, гэтая праблема тычыцца пяціпавярховікаў шасьцідзясятых гадоў пабудовы — так званых «хрушчовак».

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0