Беларуская оперная спявачка Настасся Малашкевіч змагла прайсці ў наступны этап 7 сезона ўкраінскага шоў «Голос країни». Дзяўчына выканала песню Джорджа Майкла «Jesus to a child»:

Журы па-рознаму ацаніла выступ Настассіі. Джамала раскрытыкавала цяжкае выкананне песні, Аляксей «Патап» Патапенка падтрымаў арыгінальны выбар песняў, вырашальны голас зрабіла Ціна Караль, дзякуючы якому Настасся выйшла ў чвэрцьфінал.

У сваім Інстаграме Настасся падзялілася сваімі ўражаннямі: «Я ўдзячная за ўсё, што адбываецца са мной зараз! Ціна Караль, я проста люблю вас! Дзякуй ад усяго сэрца!»

Настасся Малашкевіч — беларуская спявачка, працуе ў Вялікім тэатры оперы і балета. Двойчы станавілася фіналісткай нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» ад Беларусі — у 2015-м і 2016-м гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?