Артыкул, які ўстанаўлівае адказнасць за парушэнне ўсталяванага парадку ажыццяўлення экскурсійнага абслугоўвання, можа з'явіцца ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Калі дадзены артыкул з'явіцца ў КаАП, за парушэнне парадку правядзення экскурсій нелегальнаму экскурсаводу можа быць вынесена папярэджанне або пагражаць штраф памерам ад 5 да 20 базавых велічынь [сёння памер базавай складае 23 рублі — НН].

«Сёння ў нас у распрацоўцы каля 5 заканадаўчых ініцыятыў. Гэта ў тым ліку змены ў КаАП у частцы штрафных санкцый і іншага. Думаю, прапанаваныя новаўвядзенні павінны дысцыплінаваць арганізатараў тураў», — адзначыў Аляксандр Шамко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0