Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў палітычную падтрымку Беларусі на міжнародных пляцоўках і падчас кантактаў з лідарамі сусветных дзяржаў. Пра гэта па выніках праведзеных перамоў распавёў Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.

Па словах кіраўніка беларускай дзяржавы, шмат часу бакі надалі абмеркаванню праблем міжнароднага парадку дня. «Асабліва тых пытанняў, якія датычацца нас, нашых суседзяў, палітыкі Еўрасаюза. Абмяняліся думкамі пра ўзаемаадносіны з ЗША, як выбудоўваць гэтыя адносіны», — сказаў Лукашэнка.

«Я, вядома, прасіў Уладзіміра Уладзіміравіча, каб ён не забываў і пра Беларусь, выбудоўваючы адносіны з буйнымі дзяржавамі. Яго чакаюць сустрэчы ў «дваццатцы». Я атрымаў запэўніванні ў падтрымцы нас на ўсіх форумах, як гэта ён рабіў і раней», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0