03.04.2017 / 22:27

Дварковіч: Беларусь верне Расіі 700 мільёнаў даляраў за газ і атрымае зніжку ў 2018 годзе 15

Беларусь верне недаплачаную суму за расійскі газ «дачцэ» «Газпрома», расійская кампанія дасць зніжку, яе памер «Газпром» абмяркуе са сваім беларускім партнёрам у бліжэйшы час, паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.

«Лічбу не назавём, але магу яшчэ раз пацвердзіць, што дамовіліся аб тым, што на пэўных умовах будуць скарэкціраваны некаторыя міжурадавыя дакументы, якія датычацца ўзаемаадносін у сферы газу і нафты, што пасля іх парафіравання беларускі бок верне недаплачаную суму дачцэ «Газпрома», што мы адновім пастаўкі нафты ў аб'ёме 24 мільёны тон, што «Газпром» падасць зніжку ў выглядзе паніжальнага каэфіцыента да формулы, звязанай з цаной, пачынаючы з 2018 па канец 2019 года», — заявіў журналістам Дварковіч.

«Аднаўленне паставак нафты пачнецца ўжо больш-менш сінхронна з выплатай недаплачанай сумы ў 726 млн даляраў, больш за 720 млн, давайце так. Гэта дазволіць нашым беларускім партнёрам атрымаць пэўныя выгады», — цытуе словы Дварковіча ТАСС.

«Памер не назаву, гэта ўжо будзе «Газпром» называць», — сказаў Дварковіч, адказваючы на пытанне аб памеры зніжкі.

Ён дадаў, што памер зніжкі будзе вызначаны ў камерцыйных дакументах «Газпрома» са сваімі партнёрамі. «Я думаю, што яны гэта зробяць у бліжэйшы час», - заўважыў ён.

3
Беларус / Адказаць
03.04.2017 / 22:38
Зноў усё, што Сямашка раней выбіў, Лукашэнка на перамовах зліў. Сямашка яшчэ зімою дамлвіўся пра зніжку на газ з 2017 годы - дык не, Лукашэнка прыехаў і згадзіўся на зніжку атрымліваць на год пазней...
1
Дед Мороз / Адказаць
03.04.2017 / 22:58
Я не верну :) оплачиваю более 100% за газ так что Дворкович, идите ка лесом!
0
Pich / Адказаць
03.04.2017 / 23:28
Чарговыя дамовы ! Сямашка падпіша 23 пратакол ! І скажа па тэлебачанні. Маўляў дамовіліся ! Незразумелае сяброўства працягваецца. Усё добра але лічбы будуць потым. Нагадвае нешта пра тое як будавалі камунізм. Альбо пра тое як кожнаму абяцалі па уласнай кватэры. Альбо пра кожнаму па пяцьсот.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру